схаваць славутасціпаказаць славутасці
Славутасць 1
Славутасць 2
Славутасць 3
Галоўная / Навіны / Навіны вобласці
У Гомельскай вобласці ў наступным годзе плануюць увесці 11 МТФ
10.11.2022

У Гомельскай вобласці ў наступным годзе плануюць увесці 11 МТФ

10 лістапада, Гомель /Кар. БЕЛТА/. У Гомельскай вобласці плануюць увесці 11 малочна-таварных ферм у 2023 годзе. Пытанні будаўніцтва абмеркавалі на нарадзе ў аблвыканкаме, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Telegram-канал "Гомельшчына афіцыйна".

"Даём старт будаўніцтву 11 МТФ, запланаваных да ўводу па ўказе Прэзідэнта на наступны год", - адкрыў нараду старшыня аблвыканкама Іван Крупко.

Ён нагадаў: уступіла ў сілу пастанова Саўміна нумар 734 "Аб фінансаванні будаўніцтва жывёлагадоўчых аб'ектаў у Гомельскай вобласці".

На дзве МТФ у гаспадарках "Камарынскі" і "Чамярыскі" Брагінскага раёна па праектна-каштарыснай дакументацыі ўжо атрыманы экспертныя заключэнні. Па астатніх - ПКД або на экспертызе, або перададуць у бліжэйшыя дні.

"Фінансаванне адкрыта, таму павінен ісці няспынны працэс. Павінна быць рацыянальнае выкарыстанне рабочага часу, дакладнае разуменне: што рабіць у лістападзе, што - у снежні. І абавязкова дарожная карта па кожным аб'екце", - падкрэсліў кіраўнік вобласці.

Да канца кастрычніка наступнага года фермы павінны быць здадзены, каб у 2024-м укамплектаваць іх на 100 працэнтаў, паставіў задачу ён.

"Планёркі на аб'ектах буду праводзіць пастаянна", - сказаў на заканчэнне Іван Крупко.-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi

Да спіса