схаваць славутасціпаказаць славутасці
Славутасць 1
Славутасць 2
Славутасць 3
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
У спартыўнай школе адбыўся турнір па валейболе памяці Вольгі Загрышавай
27.03.2023

У спартыўнай школе адбыўся турнір па валейболе памяці Вольгі Загрышавай

Больш за 30 гадоў Вольга Аляксандраўна прысвяціла навучанню дзяцей фізічнай культуры. Яе актыўныя ўрокі заўсёды былі напоўнены пазітывам.


Настаўнік разам з хлопцамі адціскалася і падцягвалася, скакала ў даўжыню з месца і стартавала ў чоўнавым бегу… Да апошняга ўздыху Вольга Загрышава змагалася з цяжкай хваробай, але падступная хвароба ўзяла верх і год таму Чачэршчына развіталася з таленавітым педагогам.


У памяць аб настаўніку ў спартыўнай школе адбыўся турнір па валейболе. Пераможны кубак заваявала каманда з Кармянскага раёна. 

Чачаране занялі другое месца турніру, а госці з Буда-Кашалёва - трэцяе.

Да спіса