схаваць славутасціпаказаць славутасці
Славутасць 1
Славутасць 2
Славутасць 3
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
МАРГ: у Беларусі ў кастрычніку зафіксавана дэфляцыя
09.11.2022

МАРГ: у Беларусі ў кастрычніку зафіксавана дэфляцыя

У Беларусі ў кастрычніку зафіксавана дэфляцыя. Аб гэтым заявіў сёння журналістам намеснік міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Андрэй Картун, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сістэма рэгулявання цэн працуе ўжо амаль тры тыдні. Першапачаткова быў шквал зваротаў. Фіксавалася больш за 500 зваротаў у дзень - і гэта толькі пісьмовых, плюс яшчэ анлайн-форма і гарачая лінія па пытаннях растлумачэння парадку цэнаўтварэння. Пытанняў узнікала шмат, асабліва ў нехарчовым сегменце, паколькі харчовы і раней знаходзіўся ва ўмовах цэнавага рэгулявання, падыходы ім вядомы. Мы ўжо бачым эфект ад прынятых мер. У кастрычніку ў нас дэфляцыя. І па годзе ў цэлым інфляцыя істотна запаволіцца", - сказаў Андрэй Картун.

Як паведамлялася, кіраўнік дзяржавы ў кастрычніку па выніках нарады аб цэнавай сітуацыі ў краіне падпісаў дырэктыву нумар 10 "Аб недапушчальнасці росту цэн". Затым пастановай урада нумар 713 было ўведзена рэгуляванне цэн на тавары спажывецкай карзіны.-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi

Да спіса