Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Работа летам для школьнікаў і студэнтаў: што трэба ведаць пра падаткі

15.07.2024
Работа летам для школьнікаў і студэнтаў: што трэба ведаць пра падаткі

15 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Міністэрстве па падатках і зборах расказалі, што трэба ведаць школьнікам і студэнтам, прыняўшым рашэнне працаваць летам, паведамляе БЕЛТА.

Цяпер непаўналетнія грамадзяне Беларусі могуць працаўладкавацца ўжо з 14 гадоў са згоды бацькоў. Зарплата школьнікаў і студэнтаў, што выплачваецца работадаўцамі ў перыяд канікулаў, прызнаецца аб'ектам падаткаабкладання падаходным падаткам па стаўцы 13 працэнтаў. Даходы, атрыманыя маладымі грамадзянамі за работу ў складзе студэнцкіх атрадаў, сфарміраваных у парадку, устаноўленым заканадаўствам, якія вядуць дзейнасць на тэрыторыі Беларусі і дзяржаў - удзельніц СНД, вызваляюцца ад падаходнага падатку.

"Маладым людзям важна помніць, што пры выплаце ім грашовых сродкаў нават за такую работу, як расклейванне аб'яў або раздача лістовак, неабходна заключыць дагавор з работадаўцам, а наймальнік у сваю чаргу павінен афіцыйна аформіць такіх работнікаў. Пагаджаючыся на неафіцыйныя выплаты або, інакш кажучы, на выплату заработнай платы ў канверце, работнікі рызыкуюць не атрымаць у поўным аб'ёме зарплату ў выпадку канфлікту ў кіраўніком. Пры адсутнасці дакументальна аформленых працоўных адносін у работніка няма юрыдычных падстаў для абароны сваіх правоў пры абскарджанні ў судовым парадку дзеянняў наймальніка", - расказалі ў МПЗ.

У ведамстве падкрэслілі, што бацькам і педагогам, якія вучаць фінансавай дасведчанасці дзяцей і моладзь, варта растлумачыць сваім дзецям, што зарплата ў канверце - не лепшае рашэнне для пачатку працоўнай дзейнасці. Афіцыйнае працаўладкаванне садзейнічае абароне правоў і інтарэсаў працуючых маладых людзей, а веданне падатковага заканадаўства патрэбна і важна не толькі для спецыялістаў і бухгалтараў, але і для кожнага працуючага чалавека.

Сутыкнуўшыся пры працаўладкаванні з нядобрасумленным наймальнікам, паведаміць пра факты выплаты заработнай платы ў канверце магчыма па нумары тэлефоннай даведачнай сістэмы падатковых органаў (кантакт-цэнтра) 189 (стацыянарная сетка) або 8(017)229 79 79.

БЕЛТА - Навiны Беларусi

© Чачэрскі раённы
выканаўчы камітэт, 2024.