Адрес райисполкома:
247152, г.Чечерск ул.Ленина, 2

Телефон приемной:
8-(02332)-7-79-23

Телефон Горячей линии:
8-(02332)-7-83-35

E-mail: Priem@chechersk.gov.by

Панорама города
Панорама города
Главная / Новости / Новости района
8 января 2019

Работнікі сацыяльнай сферы прымалі віншаванні

/ «Чечерский вестник»/  Святочны канцэрт з нагоды 100-годдзя стварэння сацыяльнай службы Беларусі адбыўся сёння на сцэне раённага Дома культуры. 
Ветэраны працы, спецыялісты і члены дружнага і з’яднанага калектыву дадзенай сферы атрымалі заслужаныя ўзнагароды, падзякі і шчырыя словы за іх такую неабходную і высакародную справу. Перадавікоў вытворчасці і аксакалаў галіны віншаваў старшыня раённага выканаўчага камітэта Юрый Дзеркачоў. Кветкі, ганаровыя граматы і добрыя песні стварылі эйфарыю дня і надалі ўрачыстасці на мінулай вечарыне. А ўсё сказанае пра клопат, самаадданасць і прафесійнае майстэрства  тых, хто мае дачыненне да сацыяльнай службы, яшчэ раз падкрэсліла, наколькі важная і патрэбная гэта работа на карысць чалавека.