З 17 сакавіка па 17 красавіка ў Гомельскай вобласці аб'яўлены месячнік па добраўпарадкаванні населеных пунктаў і навядзенні парадку на зямлі. У гэты час запланаваны маштабныя работы па азеляненні, рамонце вулічна-дарожнай сеткі, уладкаванні і ўтрыманні тратуараў, пешаходных і веласіпедных дарожак, кантэйнерных пляцовак. Будзе наведзены парадак у лясах, працягнецца барацьба з несанкцыянаванымі звалкамі, уладкаваны месцы воінскіх пахаванняў.