Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Пытанне запаўнення стабфондаў агароднінай і садавінай абмеркавалі на штотыднёвай апаратнай нарадзе ў аблвыканкаме

28.10.2026
Пытанне запаўнення стабфондаў агароднінай і садавінай абмеркавалі на штотыднёвай апаратнай нарадзе ў аблвыканкаме

Усяго ў стабфонды плануюць закласці звыш 19 тысяч тон бульбы, капусты, морквы, буракоў, цыбулі рэпчатай і яблыкаў. З іх больш за 6 тысяч тон прызначана для ўстаноў сацыяльнай сферы, больш за 13 тысяч тон – для арганізацый гандлю.

Усе сховішчы рэгіёна абследаваны і гатовы для прыёму плодаагародніннай прадукцыі. Закладку вядуць 24 прадпрыемствы – 20 сельскагаспадарчых арганізацый і сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак і чатыры гандлёвыя арганізацыі.

Старшыня аблвыканкама Іван Крупко даручыў завяршыць закладку ў стабілізацыйныя фонды ва ўстаноўлены тэрмін.


Правда Гомель

© Чачэрскі раённы
выканаўчы камітэт, 2026.