Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать
20 лістапада на Чачэршчыне пройдзе планавая праверка сістэмы абвесткі
19.11.2025

20 лістапада на Чачэршчыне пройдзе планавая праверка сістэмы абвесткі

У чацвер, 20 лістапада, на тэрыторыі Чачэрскага раёна запланавана штомесячная праверка сістэмы абвесткі з уключэннем электрасірэн. Пра гэта «ЧВ» паведамілі ў райаддзеле па надзвычайных сітуацыях. 

Падчас правядзення праверкі прадпрымаць ніякіх дзеянняў не трэба: захоўвайце спакой, заставайцеся на сваіх месцах. 

Нагадваем, што ў выпадку рэальнай надзвычайнай сітуацыі пры сігнале «Увага ўсім!» неабходна: 

– неадкладна ўключыць радыё або тэлевізар; 

– праслухаць экстраннае паведамленне аб сітуацыі, якая склалася; 

– выканаць усе атрыманыя рэкамендацыі. 

Да спіса
© Чачэрскі раённы
выканаўчы камітэт, 2026.