Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать
Адбылася таварыская сустрэча па міні-футболе, прысвечаная Дню яднання народаў Беларусі і Расіі, паміж камандамі Чачэрскага і Краснагорскага раёна Бранскай вобласці Расіі
31.03.2023

Адбылася таварыская сустрэча па міні-футболе, прысвечаная Дню яднання народаў Беларусі і Расіі, паміж камандамі Чачэрскага і Краснагорскага раёна Бранскай вобласці Расіі

Пачалася гульня з выканання гімнаў брацкіх краін. Пажадалі спартсменам прыгожай гульні начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Алла Гулевіч і кіраўнік Краснагорскага раёна Сяргей Сцепанідзенка.

За некалькі секунд да фінальнай сірэны чачаране зраўнялі лік. 3:3 - перамагло сяброўства і адзінства. Заслужаныя ўзнагароды за ўпартую барацьбу ў яркім і відовішчным матчы футбалістам уручылі намеснік старшыні райвыканкама Наталля Пшанічных і кіраўнік Краснагорскага раёна Сяргей Сцепанідзенка.

Да спіса
© Чачэрскі раённы
выканаўчы камітэт, 2026.