Буйнагабарытныя адходы: час, месца і парадак вывазу на Чачэршчыне
10.06.2026
На асабістым прыёме ў старшыні райвыканкама жыхар Чачэрска падняў пытанне аб вывазе буйнагабарытнага смецця. Заяўніку падрабязна патлумачылі дзеючы парадак.
У Чачэрску і сельскіх населеных пунктах збор і вываз буйных адходаў ад насельніцтва вядзецца на рэгулярнай аснове. У зонах шматкватэрнай забудовы горада яны збіраюцца кожную пятніцу з 8.00 да 17.00. У сектары індывідуальных жылых дамоў – двойчы ў месяц: у першую і трэцюю сераду з 9.00 да 16.00.
Каб пазбегнуць захламленых кантэйнерных пляцовак, прылеглых тэрыторый і зямель агульнага карыстання, складаваць такія адходы дазваляецца за дзень да планавага вывазу.
Акрамя таго, КЖУП «Чачэрскае» на платнай аснове прадастаўляе транспартныя паслугі па вывазу буйнагабарытных адходаў. Пры неабходнасці пазбавіцца ад ста-рой мэблі, аконных рам, дзвярэй, дошак, зношаных шын, бытавой тэхнікі і іншых грувасткіх рэчаў грамадзянін мае права звярнуцца ў прадпрыемства з заявай. На яго імя выдзеляць спецтэхніку. У гэтым выпадку аплачваюцца толькі транспартныя выдаткі, сама паслуга па вывазе адходаў – бясплатная.
У бліжэйшы час схема збору і вывазу буйнагабарытных адходаў з пералікам адрасоў кантэйнерных пляцовак у Чачэрску і па раёне з'явіцца на афіцыйным сайце райвыканкама ў раздзеле «Будаўніцтва і ЖКГ».