Увесь год, аж да снежня ў журботныя даты - дні, калі 80 гадоў таму родная зямля стагнала ад немых крыкаў, болі і роспачы людзей, а вёскі і пасёлкі шугалі ад паходняў нацыстаў і іх памагатых, - у музеі пройдуць урокі-рэквіемы, цыкл лекцый і тэматычная экскурсія "Вечны агонь нашай памяці". У час іх правядзення будзе магчымасць яшчэ больш даведацца аб лёсе 14 цалкам спаленых населеных пунктаў раёна і аб долі мясцовага насельніцтва - дзяцей, жанчын і старых, на чыю долю выпала спазнаць няўяўныя пакуты і жахі.
Да спіса