У неба ўварваліся зброевыя стрэлы, бой метранома адлічыў хвіліну маўчання. Кожны яго ўдар адбіваўся болем у сэрцы за тых, хто не вярнуўся з той страшнай вайны.
Кіраўніцтва раёна, працоўныя калектывы, ветэраны працы, грамадскія арганізацыі, моладзь з пачуццём падзякі ўсклалі да помніка кветкі і гірлянды. З намі нябачна былі загінулыя героі. Іх партрэты - у руках удзячных нашчадкаў.Мы ганарымся тым, што з'яўляемся спадкаемцамі пераможцаў.
Мітынг завяршыўся. Але памяць не згасне ніколі. Яна патрэбна нам як паветра дзеля светлага і мірнага заўтра.
Да спіса