У Чачэрску з аншлагам прайшоў рэгіянальны конкурс сярод людзей старэйшага пакалення «Місіс Залаты ўзрост – 2026».
Сем удзельніц, кожная з якіх цэлы Сусвет, прайшлі чатыры выпрабаванні. У кулінарным паядынку і без слоў было зразумела, хто ў доме галоўны захавальнік ачага. У візітоўцы канкурсанткі прадставілі самыя шчырыя маналогі пра сябе і сваіх захапленнях. Творчы нумар аб'яднаў прыгажосць, мудрасць і талент дзіўных жанчын. А дэфіле даказала, што ў хады гэтых прыгажунь узроставы цэнз ўсяго толькі 18+.
Галоўная інтрыга конкурсу вырашылася бліскучай перамогай. «Місіс Залаты ўзрост» стала Валянціна Пранкевіч. У яе і карона. Але конкурс шчодры на тытулы: Ларыса Якіменка з Буда-Кашалёўскага раёна прызнана «Віцэ-місіс Ззалатога ўзросту». Валянціна Лапухова атрымала тытул «Драйв», Вера Цеплякова – «Артыстызм», Людміла Трубачэнка – «Зачараванне», Надзея Патапава «Грацыёзнасць», Таццяна Патапенка «Крэатыўнасць».
Місіс Залатога ўзросту Валянціна Пранкевич прызналася: «У 60 гадоў я нарэшце ведаю, чаго хачу». І мяркуючы па тым, як усе ўдзельніцы конкурсу запальвалі на сцэне, лепшы час гэтых жанчын – прама цяпер.