7 лістапада ў Беларусі адзначаецца агульнарэспубліканскае свята - Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі. Вялікая Кастрычніцкая сацыялістычная рэвалюцыя адбылася 25 кастрычніка (7 лістапада па новым стылі) 1917 года і стала адной са значных падзей XX стагоддзя, а таксама аказала значны ўплыў на ход далейшай гісторыі. Рэвалюцыя ўскалыхнула і натхніла мільёны людзей на барацьбу супраць прыгнёту і няроўнасці. Менавіта дзякуючы рэвалюцыі беларускі народ здабыў дзяржаўнасць, стварыў эканамічны і інтэлектуальны патэнцыял, збярог і ўзбагаціў нацыянальную культуру.
У гэты значны дзень прадстаўнікі Камуністычнай партыі, грамадскіх аб'яднанняў, працоўных калектываў і ўлады раёна сабраліся ля помніка Леніна, каб ускласці кветкі ў памяць аб падзеях, якія сталі ключавымі ў развіцці нашай дзяржавы.
Да спіса