Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать
Высокія вынікі на адвозцы збожжа паказваюць працаўнікі ААТ "Звязда"
22.08.2023

Высокія вынікі на адвозцы збожжа паказваюць працаўнікі ААТ "Звязда"

На мехдвор сельгаспрадпрыемства павіншаваць маладога вадзіцеля Алега Кацетунова і яго стрыечнага брата Юрыя Кацетунова, якія перавезлі ад камбайнаў па 2 тысячы тон намалоту новага ўраджаю, прыехалі старшыня райвыканкама Юрый Дзеркачоў, галоўны тэхнічны інспектар Гомельскай абласной прафсаюзнай арганізацыі работнікаў аграпрамысловага комплексу Алег Маркаў і дырэктар гаспадаркі Галіна Трыбунах. 


Словы ўдзячнасці за добрасумленную працу і старанне героям жніва выказалі прафсаюзны лідар АПК Анжаліка Краўчанка, а таксама прадстаўнікі грамадскіх арганізацый Беларускага саюза жанчын Юлія Басаргіна і «Белая Русь» Зоя Паўлава. Моцны поціск рукі перадавікі хлебнай Нівы прымалі ад моладзевага лідара Яны Арловай. А да пажаданняў і падзяк – грашовыя сертыфікаты, Падарункі, кветкі і добры настрой.

Да спіса
© Чачэрскі раённы
выканаўчы камітэт, 2026.