Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать
Беларусам прапанавалі пасадзіць дрэва ў час акцыі "Адновім лясы разам!"
10.10.2023

Беларусам прапанавалі пасадзіць дрэва ў час акцыі "Адновім лясы разам!"

Акцыя "Адновім лясы разам!", у час якой кожны беларус можа пасадзіць сваё дрэва, адбудзецца 21 кастрычніка. Аб гэтым паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства лясной гаспадаркі.

На працягу гэтага дня валанцёры змогуць дапамагчы работнікам лясной гаспадаркі аднавіць бураломныя ўчасткі. Толькі сёлета з-за непагоды пацярпела больш за 3 тыс. га ляснога фонду. Яго неабходна аднавіць на працягу трох гадоў.

Між тым зменлівыя кліматычныя ўмовы пастаянна выпрабоўваюць лес на трываласць. У мінулым годзе добраахвотнікі ўжо дапамагалі лесаводам у аднаўленні бураломных участкаў у Магілёўскай вобласці. Тады сіламі неабыякавых грамадзян за тыдзень было высаджана больш за 6,5 млн дрэў.

У гэтым годзе акцыя мяняе свой фармат: яна пройдзе ва ўсіх рэгіёнах краіны ў адзін дзень - 21 кастрычніка. Каб прыняць удзел у акцыі, трэба звярнуцца ў бліжэйшы лясгас ці лясніцтва і заявіць аб сваім жаданні. Са свайго боку лесагаспадарчыя ўстановы забяспечаць валанцёраў неабходным пасадачным матэрыялам і інвентаром.

БЕЛТА - Навiны Беларусi

Да спіса
© Чачэрскі раённы
выканаўчы камітэт, 2026.