Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать
Лукашэнка: беларусы - самая міралюбная нацыя на зямлі
18.09.2023

Лукашэнка: беларусы - самая міралюбная нацыя на зямлі

Беларусы - самая міралюбная нацыя на зямлі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на патрыятычным форуме "Мы - беларусы!", прысвечаным Дню народнага адзінства, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Якія б унутрыпалітычныя падзеі ў нашых суседзяў ні адбываліся, народы, яшчэ раз паўтараю, палякі, літоўцы, латышы, украінцы, павінны разумець: мы - самая міралюбная нацыя на зямлі. Ні атамнай зброяй, ні нейкімі падраздзяленнямі - "Вагнер" і гэтак далей - мы не размахваем і нікому не пагражаем", - заявіў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка, аднак, нагадаў аб гістарычных фактах: "Мы і тады нікому не пагражалі. Але нас сцерлі фактычна з зямлі. У апошняй вайне мы страцілі кожнага трэцяга. І тады бестурботнасць і самазаспакоенасць адыгралі не апошнюю ролю ў тым, што мы ледзь не страцілі Беларусь".

"Таму мы гэта памятаем. Мы вучылі і вучым гісторыю. І мы заўсёды будзем гатовы абараніць нашу айчыну і нашу зямлю", - дадаў кіраўнік дзяржавы.

БЕЛТА - Навiны Беларусi

Да спіса
© Чачэрскі раённы
выканаўчы камітэт, 2026.