Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать
Лукашэнка: Гомельская вобласць - высокаразвіты аграпрамысловы рэгіён з вялікім турыстычным патэнцыялам
14.10.2024

Лукашэнка: Гомельская вобласць - высокаразвіты аграпрамысловы рэгіён з вялікім турыстычным патэнцыялам

Гомельская вобласць - высокаразвіты аграпрамысловы рэгіён з вялікім турыстычным патэнцыялам. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 12 кастрычніка на ўрачыстай цырымоніі ўшаноўвання аграрыяў на фестывалі-кірмашы "Дажынкі-2024" у гарадскім пасёлку Карма Гомельскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Цяпер Гомельская вобласць - высокаразвіты прамысловы і аграрны рэгіён з вялікім турыстычным патэнцыялам, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Мы захавалі доступ да багатых і вельмі запатрабаваных рэсурсаў, таму маем магчымасць здабываць не толькі торф, але і вугаль, нафту, калій. Займаемся планамерным развіццём гэтых тэрыторый у рамках чарнобыльскай праграмы і думаем аб новых гарызонтах".

Паводле слоў Прэзідэнта, ёсць дамоўленасці з расійскай кампаніяй "Раснафта" вывучыць нетры Гомельскай вобласці. "І мы абавязкова знойдзем там нафту (у савецкія часы свідравіны прабурылі і кінулі). І мы гэтыя грошы накіруем на развіццё нашай Гомельшчыны", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Да спіса
© Чачэрскі раённы
выканаўчы камітэт, 2026.