Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать
01.09.2011

Аб’яднаныя адной мэтай

1 верасня, Чачэрск /Уласн. інф./. Экіпаж камбайна КСЗ-1218 ААТ “Отар” у складзе Андрэя Буракова і Пятра Жлоба разам ужо другі сезон. І на гэты раз, як і ў мінулым годзе, яны выйшлі на тысячны рубеж па намалоту зерня сярод іншых камбайнёраў гаспадаркі.

Для трактарыста-машыніста 1 класа Андрэя Буракова штурвал сталёвага карабля нібы для настаўніка аловак – так спрытна і ўпэўнена ён выводзіць тэхніку на жніўнае поле, быццам піша оду новаму караваю. Амаль 20 гадоў складае яго механізатарскі стаж, а значыць ужо набыты грунтоўны вопыт і дастатковыя веды. Гэта дапамагло аграрыю стаць адным з першых на уборцы хлеба. А надзейнай падтрымкай у гэтыя дні яму стаў яго памочнік. І не дзіўна, што Падзячны ліст ад імя старшыні раённага выканаўчага камітэта Івана Кома быў адрасаваны менавіта гэтаму экіпажу. Выказала словы падзякі ад імя главы раёна і ўручыла Падзяку камбайнёрам начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Ганна nМалалетнікава.

Смотреть все
© Чечерский районный
исполнительный комитет, 2026.