Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать
05.01.2013

Ноч у музеі

5 студзеня, Чачэрск /Уласн. инф./. Гукі класічных мелодый сустрэлі наведвальнікаў гісторыка-этнаграфічнага музея 28 снежня – у гэты дзень тут праводзіўся творчы праект “Навагодняя ноч у музеі”. Праграма мерапрыемства ўключала бясплатны прагляд выставачных экспазіцый, пракат дзіцячых навагодніх касцюмаў, жадаючыя маглі сфатаграфавацца з ажыўшымі экспанатамі членаў сям’і графа Чарнышова і тут жа атрымаць імгненны фотаздымак. Упрыгожваннем праекта было мультымедыйнае суправаджэнне з паказам навагодніх паштовак, пачынаючы з 1960-х гадоў. Таксама працаваў “Навагодні вернісаж”. Дзед Мароз са Снягуркай за цікавыя і вясёлыя святочныя вершы частавалі дзяцей і дарослых цукеркамі. У паветры лунала атмасфера нечага казачнага і таямнічага. Ярка і выразна падкрэслівала гэту абстаноўку выступленне настаўніцкага калектыву дзіцячай школы мастацтваў: мазуркі, полькі, вальсы італьянскіх, бразільскіх, ірландскіх, рускіх кампазітараў зачароўвалі і надавалі святу асаблівы nкаларыт. Смотреть все
© Чечерский районный
исполнительный комитет, 2026.