Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать
07.02.2011

Жыві і красуй, Залессе!

7 лютага, Чачэрск /Уласн. інф./. Cтартавала эстафета працоўных і творчых дасягненняў прадпрыемстваў, устаноў раёна. Яе адкрыў Залескі сельскі Савет. На сцэне кінаканцэртнага цэнтра “Акцябр”, дзе адбылося мерапрыемства, выказаў словы падзякі ў адрас залясчан за добрую работу старшыня райвыканкама Іван Ком. Падзяліліся сваімі дасягненнямі і падзякавалі аднавяскоўцаў за руплівую працу старшыня Залескага сельвыканкама Наталля Шаўцова, дырэктар КСУП “Звязда” Галіна Трыбунах.

Аб тым, што Залескі народны хор з’яўляецца сапраўднай жамчужынай залескага краю, ведаюць усе. Вось і ў гэты дзень ён выступаў на сцэне. Парадавалі сваімі выступленнямі танцавальны калектыў вучняў Залескай установы адукацыі, а таксама самадейныя артысты.

Смотреть все
© Чечерский районный
исполнительный комитет, 2026.