13 сентября, Чечерск /Соб. инф./ З пачаткам новага навучальнага года ў Меркулавіцкай сярэдняй агульнаадукацыйнай школе актывізавалася работа па стварэнню музея сялянскага быта. Па словах дырэктара Л.А.Галубіцкай, тут можна будзе не толькі пазнаеміцца з асаблівасцямі гэтай мясцовасці, яе гісторыяй, але і ўбачыць прадметы быта мінулых гадоў.
Ужо падрыхтавана памяшканне для будучага музея, дзе за час летніх канікул зроблены касметычны рамонт. Зборам экспанатаў займаецца настаўнік гісторыі Н.А.Іванова. Зразумела, знаходяць неабходныя матэрыялы і самі вучні ўстановы, наладжваючы асаблівую пошукавую працу. А значыць, менавіта яны і будуць лічыцца першымі стваральнікамі гістарычнага кутка вёскі.
Да таго ж самых актыўных вучняў чакаюць прыемныя падзеі. Самым актыўным рабятам прадставіцца магчымасць адправіцца на экскурсію па
nкультурна-гістарычных месцах прыгажуні-Беларусі, і яны абавязкова атрымаюць асалоду ад яе маляўнічых краявідаў. А такі метад заахвочвання , па словах дырэктара, у школе ўжо практыкаваўся і быў прыняты хлопчыкамі і дзяўчынкамі “на ура”.