17 мая, Чачэрск /Уласн. інф./. Выйшаў у свет прысвечаны 850-годдзю Чачэрска гісторыка-культурны і фальклорна этнаграфічны зборнік “Чачэршчына, нам дадзеная лёсам…”
Выданне расказвае пра мінулае і сучаснасць Чачэрскага краю, развіццё розных галін народнай гаспадаркі, культурнае жыццё, славутых вучоных.
Зборнік выдадзены пры падтрымцы райвыканкама, установы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны” і швейцарскага ўпраўлення па развіцці і супрацоўніцтве ў Беларусі. У ліку складальнікаў зборніка імёны пайшоўшых з жыцця вядомых гісторыкаў Чачэршчыны Э. Дворкіна і С. Атрошчанкі, а таксама доктар філалагічных навук, загадчык кафедры рускага, агульнага і славянскага мовазнаўства Гомельскага дзяржаўнага універсітэта У. Коваль, вядучы навуковы супрацоўнік установы “Гомельскі дварцова-паркавы ансамбль” У. Літвінаў і іншыя.
Смотреть все