скрыть достопримечательностипоказать достопримечательности
Достопримечательность 4
Достопримечательность 3
Достопримечательность 2
Достопримечательность 1
Главная / Новости / Новости района
19.12.2008

Весткі са школ

19 снежня, Чачэрск /Уласн. iнф./. Свята рускай і беларускай мовы прайшло ў Бяляеўскай школе. Арганізатары мерапрыемства — настаўнікі-філолагі— планавалі не толькі замацаваць веды вучняў па гэтых прадметах, але і пашырыць  кругагляд разнастайнымі  звесткамі аб культуры двух славянскіх народаў. У конкурсах вучні называлі прадметы адзення на дзвюх мовах, успаміналі, як завуцца сваякі, паміж якімі існуе роднасць і г.д. Не менш цікавым стаў конкурс ведаў прыказак, прымавак, скорагаворак, якія трэба было прывесці таксама на дзвюх мовах. Асаблівы каларыт мерапрыемству надала нацыянальнае адзенне краін, якое деманстравалі настаўніцы. Заключным акордам суботняга мерапрыемства стала песня “Дзве сястры”.

Удзельнікі акцыі “Радасць ветэрану”з Роўкавіцкай сярэдняй школы сваімі рукамі рыхтуюць падарункі для трох ветэранаў Вялікай Айчыннай. Пад час зімовых канікул рабяты, якія будуць наведваць школьны лагер, завітаюць да аднаго з іх — Івана nХарытонавіча Мальчукова з вёскі Караблішча і ўручаць зробленыя ад усяго сэрца вырабы.

Смотреть все