схаваць славутасціпаказаць славутасці
Славутасць 1
Славутасць 2
Славутасць 3
Галоўная / Службы і тэрытарыяльныя адзінкі / Чачэрскі раён газазабеспячэння

Чачэрскі раён газазабеспячэння

Філіял "Рагачоўскае вытворчае ўпраўленне"
РВУП "Гомельаблгаз"
Чачэрскі раён газазабеспячэння

Чачэрскі раён газазабеспячэння
247152, г. Чачэрск, вул. Камарова, 62

Кантакты
Факс: 8 (02332) 7-09-95

Адміністрацыя
Начальнік Чачэрскага РГС - Ганжын Аляксандр Мікалаевіч
Тэлефон: 8 (02332) 7-70-00
Намеснік начальніка - галоўны інжынер Чачэрскага РДС - Асіпенка Мікалай Іванавіч
Тэлефон: 8 (02332) 7-06-91

Час працы
панядзелак-чацвер з 8:00 да 17:00
пятніца з 8:00 да 15:45
перапынак на абед з 12:00 да 12:45
субота, нядзеля - выходны

Дыспетчарская служба - 104
тэл. 7-79-04
працуе кругласутачна:

Служба "Адно акно"
г. Чачэрск, вул. Камарова, 62
ПН-ПТ: 8:00 - 20:00
Субота:8:00 - 17:00

Паслугі, кансультацыі 129
8 (02332) 129-11

Дастаўка СУГ (звадкаванага вуглевадароднага газу) у балонах 162; 7-79-04
8 (02332) 162-11
8 (02332) 7-79-04

Аварыйна-дыспетчарская служба - 104

Асноўныя задачы Чачэрскага раёна газазабеспячэння:
• забеспячэнне своечасовых разлікаў са спажыўцамі за выкарыстаны газ;
• безаварыйная эксплуатацыя сістэм і аб'ектаў газавай гаспадаркі;
• забеспячэнне развіцця газіфікацыі гарадоў і раёнаў;
• безаварыйнае і бесперабойнае газазабеспячэнне спажыўцоў;
• стварэнне бяспечных умоў працы для работнікаў.

Чачэрскі раён газазабеспячэння выконвае наступныя функцыі:
Ажыццяўляе тэхнічную палітыку па газіфікацыі на тэрыторыі раёнаў, арганізатарскую работу з мясцовымі органамі, прадпрыемствамі, арганізацыямі па пытаннях развіцця газіфікацыі гарадоў і раёнаў у адпаведнасці з генеральнай схемай газазабеспячэння ў межах кампетэнцыі філіяла.
Павышае ўзровень якасці тэхнічнага абслугоўвання сістэм газазабеспячэння за кошт укаранення дасягненняў навукі і перадавога вопыту, навуковай арганізацыі працы пры строгім выкананні нарматыўных дакументаў і "Правілаў тэхнічнай бяспекі ў галіне газазабеспячэння Рэспублікі Беларусь".
Забяспечвае бесперабойнае забеспячэнне газам спажыўцоў.
Ажыццяўляе меры па павышэнні прадукцыйнасці працы, зніжэнні сабекошту, эканомным расходаванні сыравіны, матэрыялаў, паліва і электраэнергіі, па павышэнні культуры абслугоўвання насельніцтва.
На падставе даверанасці, выдадзенай РВУП "Гомельаблгаз", заключае з "Пастаўшчыкамі" і "Спажыўцамі" дагаворы на пастаўкі прыроднага і звадкаванага газу, а таксама іншыя віды гаспадарчых дагавораў, пералічаных у даверанасці.
Забяспечвае выкананне патрабаванняў тэхнікі бяспекі і бяспечнай эксплуатацыі сістэм газазабеспячэння.
Ажыццяўляе будаўніцтва і мантаж сістэм газазабеспячэння ў адпаведнасці з даведзеным заданнем.
Вядзе тэхнічны нагляд за аб'ектамі сістэм газазабеспячэння, якія будуюцца. Арганізуе работу па рамонце сістэм газазабеспячэння і ўнутрыдамавога газавага абсталявання, замену маральна састарэлага і фізічна зношанага газавага абсталявання і газаправодаў.
Ажыццяўляе ўкараненне прыборнага ўліку расходу газу і арганізуе паверку вузлоў уліку.
Ажыццяўляе дастаўку звадкаванага газу непасрэдна абанентам у гарадах і сельскай мясцовасці.
Рашэнне тэхнічных пытанняў, звязаных з праектаваннем, будаўніцтвам і эксплуатацыяй сістэм газазабеспячэння.
Падрыхтоўка даных для распрацоўкі тэхнічных умоў на газіфікацыю аб'ектаў газавай гаспадаркі.
Прапаганда бяспечных метадаў карыстання газам сярод спажыўцоў газу, правядзенне інструктажу насельніцтва па бяспечным карыстанні газам у побыце.
Выдача дазволаў на права вытворчасці рамонтных, будаўнічых і земляных работ у зоне размяшчэння дзеючых газаправодаў і збудаванняў на іх, рэзервуарных установак.