схаваць славутасціпаказаць славутасці
Славутасць 1
Славутасць 2
Славутасць 3
Галоўная / Эканоміка / Прадпрымальніцтва

Прадпрымальніцтва

Па стане на 01.10.2024 года ў Чачэрскім раёне зарэгістравана 293 суб'екты гаспадарання, з іх 118 юрыдычных асоб (13 сялянска-фермерскіх гаспадарак, 49 суб'ектаў малога прадпрымальніцтва, 8 кааператываў, 7 адкрытых акцыянерных таварыстваў, 37 устаноў, 4 камунальныя прадпрыемствы) і 175 індывідуальных прадпрымальнікаў.  

Праца малога і сярэдняга бізнесу прысутнічае ў кожным кірунку: вытворчасць, транспартная дзейнасць, раздробны гандаль, грамадскае харчаванне, аказанне паслуг насельніцтву. 

З мэтай узмацнення работы па развіцці прадпрымальніцтва і арганізацыі новых вытворчасцей, выпрацоўкі прапаноў па вырашэнні праблемных пытанняў, звязаных з развіццём малога і сярэдняга бізнесу, штоквартальна праводзіцца пасяджэнне раённага Савета па развіцці прадпрымальніцтва.