схаваць славутасціпаказаць славутасці
Славутасць 1
Славутасць 2
Славутасць 3
Галоўная / Служба "Адно акно" / Парадак звароту за ажыццяўленнем адміністрацыйных працэдур у электроннай форме

Парадак звароту за ажыццяўленнем адміністрацыйных працэдур у электроннай форме

Парадак звароту за ажыццяўленнем адміністрацыйных працэдур у электроннай форме

У адпаведнасці з артыкулам 14 Закона Рэспублікі Беларусь ад 28 кастрычніка 2008 г. № 433-3 «Аб асновах адміністрацыйных працэдур»:

  • Заява зацікаўленай асобы падаецца на беларускай і (або) рускай мовах.
  • Заканадаўчымі актамі і пастановамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь разам з падачай заявы зацікаўленай асобы ў пісьмовай альбо вуснай форме можа быць прадугледжана магчымасць падачы такой заявы ў электроннай форме.
  • Заява зацікаўленай асобы ў электроннай форме падаецца праз адзіны партал электронных паслуг пасля атрымання да яго доступу:

- без выкарыстання сродкаў ідэнтыфікацыі, пазначаных у абзацах трэцім і чацвёртым гэтай часткі;
- з выкарыстаннем унікальнага ідэнтыфікатара зацікаўленай асобы  (акрамя выпадкаў, калі зацікаўленай асобай з'яўляецца юрыдычная  асоба). Парадак атрымання ўнікальнага ідэнтыфікатара ўстанаўліваецца  Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь;
- з выкарыстаннем асабістага ключа электроннага лічбавага подпісу, сертыфікат адпаведнага адкрытага ключа якога выдадзены  рэспубліканскім засведчвальным цэнтрам Дзяржаўнай сістэмы кіравання адкрытымі ключамі праверкі электроннага лічбавага подпісу Рэспублікі Беларусь.

Спосаб доступу да адзінага партала электронных паслуг для падачы заявы зацікаўленай асобы ў электроннай форме вызначаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь у пераліку адміністрацыйных працэдур, што падлягаюць ажыццяўленню ў электроннай форме праз адзіны партал электронных паслуг.

Калі заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах не вызначаны звесткі, якія павінны змяшчацца ў заяве зацікаўленай асобы, што падаецца ў электроннай форме, у такой заяве павінны змяшчацца наступныя  звесткі:

- найменне ўпаўнаважанага органа, у які падаецца заява;
- звесткі аб зацікаўленай асобе:
- прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць), месца жыхарства (месца знаходжання) – для грамадзяніна, які не з'яўляецца  індывідуальным прадпрымальнікам;
- прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць), месца  жыхарства, рэгістрацыйны нумар у Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, найменне дзяржаўнага органа, іншай дзяржаўнай арганізацыі, што ажыццявілі  дзяржаўную рэгістрацыю, – для індывідуальнага прадпрымальніка;
- найменне і месца знаходжання, рэгістрацыйны нумар у Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, найменне дзяржаўнага органа, іншай дзяржаўнай арганізацыі, што ажыццявілі дзяржаўную рэгістрацыю, – для юрыдычнай асобы;
- найменне адміністрацыйнай працэдуры, за ажыццяўленнем якой звяртаецца зацікаўленая асоба;
- пералік дакументаў і (або) звестак (пры іх наяўнасці), прадстаўляемых разам з заявай зацікаўленай асобы;
- звесткі аб унясенні платы, што бярэцца пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур, шляхам выкарыстання аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы адзінай разліковай і інфармацыйнай прасторы (уліковы нумар аперацыі (транзакцыі) у адзінай разліковай і інфармацыйнай прасторы або адзнака аб праведзеным плацяжы, калі называнне гэтага нумара не патрабуецца для пацвярджэння факта аплаты) – у выпадку ўнясення платы шляхам  выкарыстання такой сістэмы;
- подпіс грамадзяніна, альбо подпіс кіраўніка юрыдычнай асобы ці асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць заяву, альбо подпіс прадстаўніка зацікаўленай асобы.

Заява зацікаўленай асобы, пададзеная ў электроннай форме, разглядаецца ў парадку, устаноўленым гэтым Законам для разгляду заяў, пададзеных у пісьмовай форме, з улікам асаблівасцей, прадугледжаных гэтым Законам.

Парадак атрымання ўнікальнага ідэнтыфікатара

Парадак атрымання ўнікальнага ідэнтыфікатара вызначаны Палажэннем аб парадку атрымання ўнікальнага ідэнтыфікатара, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 жніўня 2017 г. № 637.

Унікальны ідэнтыфікатар – сродак ідэнтыфікацыі грамадзяніна пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур у электроннай форме праз асабісты электронны кабінет, у адносінах да якіх заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах устаноўлена такая форма іх ажыццяўлення.

Унікальны ідэнтыфікатар дазваляе ўвайсці ў персанальны электронны кабінет на адзіным партале электронных паслуг і ажыццявіць:

  • падачу (адкліканне) заяў аб ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур;
  • атрыманне адміністрацыйных рашэнняў (паведамленняў аб  прынятых адміністрацыйных рашэннях);
  • падачу (адкліканне) адміністрацыйных скаргаў у электроннай форме.

 

Для атрымання ўнікальнага ідэнтыфікатара неабходна звярнуцца ў службу «адно акно» мясцовага выканаўчага і распарадчага органа па месцы пражывання, у Нацыянальны цэнтр электронных паслуг або ў іншыя дзяржаўныя арганізацыі, упаўнаважаныя Саветам Міністраў на выдачу ўнікальнага ідэнтыфікатара з дакументам, які засведчвае асобу.

Унікальны ідэнтыфікатар уключае ў сябя лагін (імя ўліковага запісу грамадзяніна ў ААІС) і пароль.

Прымяненне ўнікальнага ідэнтыфікатара дазваляе грамадзяніну атрымаць доступ у асабісты электронны кабінет.

Асабісты электронны кабінет фарміруецца ў аўтаматычным рэжыме адначасова з атрыманнем грамадзянінам унікальнага ідэнтыфікатара.

Грамадзянін мае права самастойна змяніць пярвічны пароль, а таксама  ў далейшым фарміраваць новы пароль неабмежаваную колькасць разоў.
Змяненне пярвічнага пароля і фарміраванне новага ажыццяўляюцца пры аўтарызацыі ў асабістым электронным кабінеце.

Адзнака аб атрыманні паведамлення засведчваецца подпісам грамадзяніна.

У выдачы грамадзяніну ўнікальнага ідэнтыфікатара адмаўляецца ў выпадках:

  • непрадстаўлення дакумента, што засведчвае асобу, і (або) нязгоды на правядзенне зверкі звестак, пазначаных грамадзянінам пры падачы заявы аб выдачы ўнікальнага ідэнтыфікатара, у парадку, вызначаным гэтым Палажэннем;
  • прадастаўлення несапраўднага дакумента, што  засведчвае асобу;
  • наяўнасці ўнікальнага ідэнтыфікатара;
  • выяўлення факта неадпаведнасці звестак аб грамадзяніне і дакуменце, што засведчвае асобу, пры правядзенні зверкі згодна з  пунктам 7 гэтага Палажэння.

Грамадзянін мае права адмовіцца ад выкарыстання ўнікальнага ідэнтыфікатара шляхам падачы адпаведнай пісьмовай заявы ў службу выдачы і прад'яўлення дакумента, што засведчвае асобу.

Адмаўленне грамадзяніна ад выкарыстання ўнікальнага ідэнтыфікатара вядзе да спынення магчымасці ажыццяўлення праз асабісты электронны кабінет адміністрацыйных працэдур у электроннай форме з выкарыстаннем унікальнага ідэнтыфікатара ў якасці спосабу доступу да  адзінага партала. Пры гэтым работнік службы выдачы ініцыюе  блакіроўку доступу да асабістага электроннага кабінета з выкарыстаннем унікальнага ідэнтыфікатара.