схаваць славутасціпаказаць славутасці
Славутасць 1
Славутасць 2
Славутасць 3
Галоўная / Сацыяльная сфера / Сектар культуры

Сектар культуры

Сектар культуры Чачэрскага райвыканкама
247152, г. Чачэрск, вуліца Леніна, 2
Тэлефон: 8 (02332) 7-84-35; 7-84-40

Загадчык сектара культуры
Давітка Алена Аляксандраўна

Прыём грамадзян па асабістых пытаннях
штотыдзень па серадах з 8.00 да 13.00 (каб. 404)

Галоўны спецыяліст сектара культуры
Дзеркачова Наталля Васільеўна

РЭЖЫМ РАБОТЫ
СЕКТАРА КУЛЬТУРЫ ЧАЧЭРСКАГА РАЙВЫКАНКАМА
Панядзелак – пятніца
з 08.30 да 17.30
перапынак на абед
э 13.00 да 14.00
выхадныя дні:
субота, нядзеля

Сектар у адпаведнасці з ускладзенымі на яго задачамі
выконвае наступныя функцыі:

забяспечвае рэалізацыю на тэрыторыі раёна дзяржаўных праграм, накіраваных на захаванне, развіццё, распаўсюджванне і (або) папулярызацыю культуры;
ажыццяўляе рэгуляванне дзейнасці падведамных арганізацый;
спрыяе папулярызацыі беларускай культуры і мастацтва за межамі Рэспублікі Беларусь;
забяспечвае агульнадаступнасць культурнай дзейнасці і культурных дабротаў, садзейнічае павышэнню іх якасці;
аказвае метадычную дапамогу па ажыццяўленні культурнай і адукацыйнай дзейнасці падведамным арганізацыям;
ажыццяўляе аналіз дзейнасці падведамных арганізацый, у мэтах павышэння яе эфектыўнасці ў межах кампетэнцыі;
узгадняе статуты падведамных арганізацый, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, каардынуе іх дзейнасць, садзейнічае развіццю іх матэрыяльна-тэхнічнай базы;
садзейнічае інфарматызацыі сферы культуры;
забяспечвае асобным катэгорыям грамадзян у адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб культуры і іншымі заканадаўчымі актамі доступ да культурных выгод на льготных умовах, у тым ліку бясплатна;
садзейнічае камплектаванню фондаў публічных бібліятэк раёна і музейных калекцый раённага музея;
забяспечвае выкананне на тэрыторыі раёна дзяржаўных мінімальных сацыяльных стандартаў у сферы культуры;
аналізуе стан і прагназуе тэндэнцыі развіцця культуры раёна;
ажыццяўляе кантроль (нагляд) за выкананнем заканадаўства пры правядзенні культурна-відовішчных мерапрыемстваў;
ажыццяўляе кантроль (нагляд) за выкананнем заканадаўства ў галіне аховы гісторыка-культурнай і археалагічнай спадчыны;
арганізуе і праводзіць на тэрыторыі раёна фестывалі, конкурсы, агляды, Святы, мастацкія выставы і іншыя мерапрыемствы, звязаныя з паказам і прапагандай дасягненняў культуры і мастацтва раёна, у тым ліку міжнародныя культурныя мерапрыемствы, пералік якіх зацвярджаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.