Абмежаванні і забароны на наведванне лясоў уведзены ва ўсіх раёнах Беларусі. Такія даныя размешчаны на інтэрактыўнай карце забарон і абмежаванняў на наведванне лясоў на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі, паведамляе БЕЛТА.
Па стане на раніцу 18 жніўня, абмежаванні дзейнічаюць у 117 раёнах Беларусі. Першая за доўгі час забарона на наведванне лясной мясцовасці ўведзена ў Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці. На большай частцы тэрыторыі краіны ўстаноўлены трэці клас пажарнай небяспекі. У тых раёнах, дзе ўводзяцца забароны на наведванне - чацвёрты ці пяты.
Абмежаванні і забароны на наведванне лясоў уводзяцца з-за павышанай тэмпературы паветра. Дзякуючы інтэрактыўнай карце Мінлясгаса можна аператыўна адсачыць актуальную інфармацыю адносна наведвання лясоў у кожным адміністрацыйным раёне, яна абнаўляецца ў рэжыме рэальнага часу.
Да спіса