схаваць славутасціпаказаць славутасці
Славутасць 1
Славутасць 2
Славутасць 3
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Акцыя "Нашы дзеці" прыйшла ў дзіцячы дом сямейнага тыпу Дамасканавых
03.01.2023

Акцыя "Нашы дзеці" прыйшла ў дзіцячы дом сямейнага тыпу Дамасканавых

Дзеткі і іх прыёмныя бацькі з радасцю сустракалі гасцей – начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання – першага намесніка старшыні райвыканкама Віктара Братачкіна і начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Аллу Гулевіч. Але яны былі не кіраўнікамі, а проста дарослымі, якія спяшаюцца падарыць дзецям казку, падзяліцца душэўным цяплом. 

Салодкія падарункі, тэматычныя гульні дзеці прымалі з захапленнем і адразу пачалі іх разглядаць – не цярпелася адразу ж пачаць гуляць. Гэты момант нібы вярнуў дарослых у дзяцінства - у цудоўную пару, калі выконваліся простыя жаданні і ўсё напаўнялася атмасферай чараўніцтва. 

Да спіса