схаваць славутасціпаказаць славутасці
Славутасць 1
Славутасць 2
Славутасць 3
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Гонар Чачэршчыны: у нас ёсць першы тысячнік!
24.07.2026

Гонар Чачэршчыны: у нас ёсць першы тысячнік!

Што такое сапраўдная адданасць сваёй справе і любоў да роднай зямлі? Гэта калі ты знаходзішся на заслужаным адпачынку, але ў самую гарачую пару жніва вярта-ешся за руль, каб падставіць плячо калегам.


Менавіта так паступіў вадзіцель сельгаспрадпрыемства «Зорка» Віктар Патапенка. І гэты шчыры парыў прынёс выдатны вынік – Віктар стаў першым тысячнікам у нашым раёне, які перавёз 1000 тон збожжа новага ўраджаю!


З самай раніцы яго прыехалі павіншаваць кіраўнік раёна Сяргей Гайкоў, кіраўнік гаспадаркі Галіна Трыбунах і старшыня райкама прафсаюза АПК Анжаліка Краўчанка. Атмасферным падарункам для перадавіка стала шчырая песня ў выкананні ансамбля «Вольная птаха».


Да спіса