схаваць славутасціпаказаць славутасці
Славутасць 1
Славутасць 2
Славутасць 3
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Кіраўнік Чачэрскага раёна пабываў на святочнай лінейцы ў першай гарадской школе
01.09.2023

Кіраўнік Чачэрскага раёна пабываў на святочнай лінейцы ў першай гарадской школе

 1 верасня самы доўгачаканы дзень для тых, хто ўпершыню пераступіць школьны парог. Гэта свята для першакласнікаў і выпускнікоў.


Усе яны гатовыя ўступіць у зусім новае жыццё. Гэта свята і для тых, хто не ўпершыню сядзе за парту, а зробіць чарговы крок па доўгай, але такой цікавай, поўнай адкрыццяў школьнай дарозе… Традыцыйную лінейку, прысвечаную Дню ведаў, у першай гарадской школе наведалі старшыня райвыканкама Юрый Дзеркачоў, кіраўнік ААТ «Звязда» Галіна Трыбунах і памочнік пракурора Дзяніс Савічаў.


Кіраўнік раёна павіншаваў педагогаў і школьнікаў з пачаткам навучальнага года. Першакласнікам пажадаў хутчэй уліцца ў дружную школьную каманду, а вучням дзевятых і адзінаццатых класаў – каб гэты год стаў самым выніковым. Таксама Юрый Мікалаевіч уручыў дзецям і іх настаўнікам грашовыя сертыфікаты за поспехі ў школьным жыцці. 

Да спіса