схаваць славутасціпаказаць славутасці
Славутасць 1
Славутасць 2
Славутасць 3
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Кіраўнік дэпутацкага корпуса праверыў гандлёвае абслугоўванне ў Нісімкавічах: жыхары задаволеныя
05.12.2025

Кіраўнік дэпутацкага корпуса праверыў гандлёвае абслугоўванне ў Нісімкавічах: жыхары задаволеныя

Рэгулярныя праверкі гандлёвага абслугоўвання ў сельскіх населеных пунктах – важная частка працы дэпутацкага корпуса. Мэтта – асабіста пераканацца ў даступнасці, якасці тавараў і ўзроўні цэн, а таксама пачуць зваротную сувязь ад жыхароў.

На гэтым тыдні ў аграгарадку Нісімкавічы пабываў кіраўнік дэпутацкага корпуса Сяргей Малюкоў. Ён наведаў мясцовую краму, дзе правёў маніторынг цэнавай палітыкі і асартыменту прадукцыі.

Асаблівая ўвага была ўдзелена зносінам з мясцовымі жыхарамі. Вяскоўцы падзяліліся сваім меркаваннем аб якасці гандлёвага абслугоўвання. Нараканняў выказана не было. Жыхары аграгарадка адзначылі, што задаволеныя як прапанаваным асартыментам, так і культурай абслугоўвання ў краме.

Такія выезды дазваляюць трымаць руку на пульсе і аператыўна рэагаваць на запросы людзей, забяспечваючы годныя ўмовы жыцця на вёсцы.

Да спіса