Бел
Удзельнікі мерапрыемства дружна ўзяліся за справу, каб вярнуць жыццё лясному масіву, пацярпеламу ад разбуральнага ўрагану ў ліпені 2024 года.
У гэты дзень у лесе было асабліва шумна і ажыўлена. За пасадку саджанцаў узяліся кіраўніцтва раёна і прадпрыемстваў, дэпутаты. Удзельнікі акцыі высадзілі тысячы маладых саджанцаў. Леснікі падрыхтавалі для новага пакалення лясы ўстойлівай пароды – бярозу і елку. Менавіта яны добра прыжываюцца на падобных участках і ствараюць аснову для будучага здаровага і моцнага лесу.
Штогадовая экалагічная акцыя «Дай лесу новае жыццё!» нагадвае, што захаванне прыроды – абавязак кожнага з нас.
Да спіса