Сустрэча кіраўніцтва раёна з маладымі спецыялістамі - магчымасць пагутарыць у адкрытым фармаце, задаць хвалюючыя пытанні, абмяняцца думкамі.
Сёлета 70 выпускнікоў вышэйшых і сярэдне-спецыяльных навучальных устаноў зрабілі першыя крокі ў прафесіі, 39 з іх-ураджэнцы Чачэршчыны.
Мерапрыемства ў раённым Доме культуры стала пачаткам тыдня маладога спецыяліста.
З 26 кастрычніка па 2 лістапада яны могуць скарыстацца зніжкамі, а таксама паўдзельнічаць у цікавых мерапрыемствах.
У суботу ў 11.00 усіх запрашаюць на турнір па валейболе ў ДЮСШ, 1 лістапада ў 20.00 – на вечар гумару Stand Up з удзелам Жэні Буракевіча ў ККЦ "Kастрычнік", 2 лістапада ў 20.00 - на касцюміраваную вечарыну Хэлоўін-2019 у РДК.
Акрамя таго, для маладых спецыялістаў прадугледжаны скідкі ў рэстаране, спартшколе, музеі, КБА, кінатэатры, магазіне «Вікторыя» і майстэрні шынамантажу ў Новазахарполлі.
Да спіса