Першы сакратар райкама БРСМ Яна Арлова павіншавала сваіх байцоў з днём утварэння Маладзёжных атрадаў і дзякавала ім за ўдзел у станаўленні і развіцці руху МААП на Чачэршчыне.
Пяць гадоў у нашым раёне самыя актыўныя маладыя хлопцы аб'яднаны ў адзін атрад, назва якога носіць прозвішча і імя былога намесніка начальніка Чачэрскага РАУС Івана Балахонава. Іван Іванавіч загінуў у 1966 годзе пры затрыманні злачынца.
Бандыт сур'ёзна параніў афіцэра, але капітан міліцыі не выпускаў яго з рук, пакуль яму на дапамогу не прыйшлі калегі…
Сёння маладыя байцы атрада аховы правапарадку нароўні з супрацоўнікамі праваахоўных органаў, а таксама работнікамі РАНС, АСВОД і народнымі дружыннікамі забяспечваюць грамадскі парадак, займаюцца прафілактыкай бяспекі жыццядзейнасці.
Круглы год хлопцы патрулююць вуліцы горада, каб яго жыхары маглі без страху выйсці ў прыцемкі, сочаць за тым, каб падлеткі не парушалі ўстаноўленыя правілы знаходжання па-за домам у вячэрні час і паводзілі сябе годна. Узімку і ўлетку
маладыя людзі адпраўляюцца ў рэйды па вадаёмах, дзе праводзяць гутаркі па бяспецы з рыбакамі і адпачывальнікамі. Робіцца ўсё гэта для зніжэння ўзроўню злачыннасці і недапушчэння правапарушэнняў у нашым грамадстве.
Да спіса