Бел
«Велікодны фестываль» прайшоў 25 красавіка ў раённым Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі.
Гасцей і ўдзельнікаў сустракалі маляўнічыя тэматычныя выставы. Кулічы, фарбаваныя яйкі, дзіцячыя малюнкі, конкурсныя работы выхаванцаў дзіцячай школы мастацтваў, майстар-класы – усё гэта стварала атмасферу цудоўнага свята.
Настаяцель прыхода храма Праабражэння Гасподняга айцец Генадзь вітаў усіх словамі «Хрыстос уваскрэс!», цёплымі віншаваннямі і пажаданнямі Божай ласкі. Выдатныя спевы падарыў царкоўны хор, яркую канцэртную праграму – юныя музыканты ДШМ.
Хвалюючым момантам стала ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу дзіцячых работ «Велікодны цуд» і ўручэнне падзяк бацькам за годнае выхаванне дзяцей.
Да спіса