Бел
Выдатныя вынікі на бегавой дарожцы Палаца спорту прадэманстравалі выхаванцы былога трэнера спартшколы Юрыя Канцавенкі, а цяпер навучэнцы Мазырскага вучылішча алімпійскага рэзерву Вікторыя Мамрукова і Мікіта Навумкін.
У першынстве Гомельскай вобласці на дыстанцыі 800 метраў Вікторыя заваявала бронзу спаборніцтва. Яе вынік 2.31 секунды. Усяго ж на старт лёгкаатлетка выходзіла двойчы. Адлегласць 400 метраў спартсменцы ўдалося пераадолець за 1.03 секунды. Больш удалым у забегах стаў Мікіта Навумкін. Пераадолеўшы дыстанцыю 800 метраў за 2.21 секунды, юнак заваяваў серабро спаборніцтва. А пераступіўшы фінішную рысу
дыстанцыі 2000 метраў з перашкодай за 7.11 секунды, лёгкаатлет стаў на вышэйшую прыступку пераможнага алімпу.
Да спіса