Кіраўнік раёна Юрый Дзеркачоў перадаў камплекты мікрахвалевых печаў і прасаў навучэнцам тэхнічнага каледжа, якія засталіся без бацькоўскай апекі. Гэтыя неабходныя ў побыце падарункі сталі магчымыя дзякуючы спагадлівасці жыхароў Чачэршчыны, якія ўнеслі свой уклад у дабрачынную акцыю "Шчаслівая сям'я – шчаслівае дзяцінства!".
Акцыя праходзіла з 1 красавіка па 1 чэрвеня. Яна аб'яднала неабыякавых жыхароў, а таксама працоўныя калектывы прадпрыемстваў і арганізацый, якія выказалі жаданне падтрымаць сем'і, якія сутыкнуліся з цяжкасцямі. Да ініцыятывы абласной камісіі па справах непаўналетніх актыўна далучыліся і члены раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа.
"Мэта акцыі выключна высакародная. Напэўна, таму ў Чачэрскім раёне было так шмат жадаючых дапамагчы", – адзначыў Юрый Дзеркачоў, выказаўшы падзяку ўсім, хто адгукнуўся на заклік паўдзельнічаць у мерапрыемстве.
Гэта яскравы прыклад таго, як агульнымі намаганнямі можна сагрэць сэрцы і падарыць надзею тым, хто ў гэтым асабліва мае патрэбу.