З 21 жніўня 2023 года на пасаду намесніка пракурора Чачэрскага раёна прызначаны Дзяніс Анатольевіч Савічаў
З 2020 года займаў пасаду памочніка пракурора Чачэрскага раёна, раней – аналагічную ў пракуратуры Кармянскага раёна. Скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Юрыст І класа.