схаваць славутасціпаказаць славутасці
Славутасць 1
Славутасць 2
Славутасць 3
Галоўная / Улада / Райвыканкам

Райвыканкам

Чачэрскі раённы выканаўчы камітэт

247152 г.Чечерск ул. Ленина, 2
Адрас электроннай пошты: rik@chechersk.gov.by

Рэжым работы райвыканкама:

Панядзелак-пятніца:
з 8:30 да 17:30
Перапынак на абед:
13:00 – 14:00
Выхадны: субота, нядзеля.

 

Старшыня раённага выканаўчага камітэта Дзеркачоў Юрый Мікалаевіч.

Рабочы тэлефон – (802332) 3-11-20;

Прыёмная – (802332) 7-79-23.

Узначальвае Чачэрскі раённы выканаўчы камітэт, вырашае пытанні па вывучэнні, падборы і расстаноўцы кадраў органаў выканаўчай улады, па фарміраванні рэзерву на пасады, уключаныя ў кадравы рэестр райвыканкама. Каардынуе дзейнасць сельскіх выканаўчых камітэтаў, кіруе грамадзянскай абаронай, прызначае на пасады і вызваляе ад пасад работнікаў апарату райвыканкама.

Ажыццяўляе агульнае кіраўніцтва прадпрыемстваў, якія падначалены райвыканкаму, арганізацый, устаноў, прызначае і вызваляе ад пасад кіраўнікоў. Размяркоўвае крэдыты і расходы, прадугледжаныя ў бюджэце.

Яму непасрэдна падпарадкоўваюцца наступныя структурныя падраздзяленні райвыканкама:

аддзел арганізацыйна-кадравай работы;

фінансавы аддзел;

сельскія выканаўчыя камітэты;

а таксама галоўны бухгалтар.

Узаемадзейнічае з Гомельскім абласным выканаўчым камітэтам, Чачэрскім раённым Саветам дэпутатаў, судом Чачэрскага раёна, пракуратурай Чачэрскага раёна, адасобленай групай (Чачэрскага раёна) ваеннага камісарыята Буда-Кашалёўскага і Чачэрскага раёнаў, грамадскімі арганізацыямі і фондамі.

Узначальвае камісіі:

 атэстацыйную пры райвыканкаме:

экзаменацыйную падкамісію Чачэрскага райвыканкама па прыёме кваліфікацыйнага экзамену для асоб, якія ўпершыню паступаюць на дзяржаўную службу ў апараты Гомельскага аблвыканкама, іншых мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў, іншых мясцовых Саветаў дэпутатаў Гомельскай вобласці;

па развіцці прадпрымальніцтва і арганізацыі новых прадпрыемстваў у Чачэрскім раёне.

 

 

 

Першы намеснік старшыні – начальнік кіравання сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Братачкін Віктар Аляксеевіч
Рабочы тэлефон – (802332) 7-09-63

 

Узначальвае ўпраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама. Каардынуе пытанні вытворчасці і перапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі, забеспячэння пажарнай бяспекі, харчовых рэсурсаў, насенняводства, палявання, рыбаводства, пчалярства, лясной гаспадаркі, зямельных адносін, меліярацыі, хімізацыі, геадэзіі і картаграфіі, гідраметэаралогіі, аховы навакольнага асяроддзя, фермерскага руху, выканання даведзеных прагнозных паказчыкаў у курыруемых галінах, а таксама кантролю за выкананнем сацыяльных стандартаў.

Каардынуе працу наступных структурных падраздзяенняў райвыканкама:

кіраванне сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама;

 аддзел землеўпарадкавання.

 Разглядае пытанні:

 камунальных сельскагаспадарчых унітарных прадпрыемстваў;

 адкрытых акцыянерных таварыстваў сельскагаспадарчай накіраванасці;

 дзяржаўнай установы “Чачэрская раённая ветэрынарная станцыя”;

 Чачэрскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя;

 Чачэрскага філіяла рэспубліканскага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Гомельдзяржплемпрадпрыемства”;

 раённай дзяржаўнай інспекцыі па насенняводстве, каранціне і абароне раслін;

 дзяржаўнай спецыялізаванай лесагаспадарчай установы “Чачэрскі спецлясгас”;

 Чачэрскага лесапункта філіяла леспрамгаса ААТ “Гомельдрэў”;

 камунальнага ўнітарнага меліярацыйнага прадпрыемства “Чачэрскае ПМС”,

 установы “Чачэрская раённая арганізацыйная структура рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў”;

 міжраённай інспекцыі Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага асяроддзя пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

 Узначальвае камісіі:

па вызначэнні зямельных страт;

па выбары зямельных участкаў;

па зямельных спорах;

на права заключэння дагавораў арэнды зямельных участкаў;

па папярэджанні знішчэння або пашкоджання паляўнічымі жывёламі сельскагаспадарчых і лясных культур;

па інвентарызацыі меліярацыйных аб’ектаў;

па прадастаўленні рыбалоўных угоддзяў у арэнду.

 

 

 

Намеснік старшыні райвыканкама – Пшанічных Наталля Аляксандраўна

 Рабочы тэлефон – (802332) 7-83-36.

Каардынуе пытанні эканомікі і эканамічнай рэформы, знешнеэканамічнай і банкаўскай дзейнасці, транспарту, сувязі, развіцця прамысловасці, вытворчасці тавараў народнага спажывання, матэрыяльна-тэхнічных рэсурсаў, цэнаўтварэння і рэгулявання спажывецкага рынку, статыстычнага аналізу, працы і заробку, занятасці, развіцця аказання платных паслуг насельніцтву, прадпрымальніцтва, падатковай і фінансавай палітыкі, кантролю за выкананнем сацыяльных стандартаў.

Каардынуе работу наступных структурных падраздзяленняў райвыканкама:

аддзел эканомікі;

упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама (у частцы пытанняў працы, занятасці і заробку).

Разглядае пытанні:

аператыўныя, аддзела арганізацыйна-кадравай работы;

Чачэрскага аддзела Гомельскага абласнога ўпраўлення Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь;

цэнтра банкаўскіх паслуг № 327 у г. Чачэрску філіяла № 300 – Гомельскае абласное ўпраўленне адкрытага акцыянернага таварыства (далей – ААТ) “ААБ “Беларусбанк”;

цэнтра банкаўскіх паслуг № 316 у г. Чачэрску Рэгіянальнай дырэкцыі па Гомельскай вобласці ААТ “ Белаграпрамбанк”;

аддзела статыстыкі Чачэрскага раёна Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Гомельскай вобласці;

ААТ “Чачэрскі камбінат бытавога абслугоўвання”;

прадпрыемстваў і арганізацый гандлю;

Чачэрскага ўчастка паштовай сувязі Гомельскага раённага вузла паштовай сувязі Гомельскага філіяла РУП “Белпошта”;

аддзела па працы з плацельшчыкамі па Чачэрскім раёне інспекцыі Міністэрства Рэспублікі Беларусь па падатках і зборах па Рагачоўскім раёне;

Чачэрскага вузла электрычнай сувязі Жлобінскага занальнага вузла электрычнай сувязі Гомельскага філіяла РУП “Белтэлекам”;

філіяла “Чачэрскі” ААТ “Гомельскі вінаробны завод”;

аддзела аказання страхавых паслуг па Чачэрскім раёне прадстаўніцтва “Белдзяржстрах” па Кармянскім раёне.

Узначальвае камісіі:

па кантролі за выплатай плацяжоў у бюджэт;

па папярэджанні эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтва) прадпрыемстваў;

па аплаце за паліўна-энергетычныя рэсурсы, электраэнергію і газ;

па распрацоўцы праграмы занятасці насельніцтва ў раёне;

па правядзенні экспертызы бізнес-планаў развіцця прадпрыемстваў, арганізацый, якія знаходзяцца ў камунальнай уласнасці Чачэрскага раёна і бізнес-планаў камерцыйных арганізацый;

па ўпарадкаванні выкарыстання будынкаў, збудаванняў i іншых памяшканняў, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці;

па ўключэнні ў гаспадарчы абарот невыкарыстоўваемай маёмасці, якая знаходзіцца ў камунальнай уласнасці Чачэрскага раёна;

па зніжэнні запазычанасці па плацяжах у бюджэт даўжнікоў, прызнаных па рашэнні суда банкрутамі;

па кантролі за эканоміяй і рацыянальным выкарыстаннем паліўна-энергетычных і матэрыяльных рэсурсаў,

па здачы ў арэнду будынкаў, збудаванняў, памяшканняў, незавершаных будынкаў, машын, абсталявання і транспартных сродкаў;

па энергазберажэнні;

па прысваенні класаў дзяржаўных служачых.

Намеснік старшыні райвыканкама – 

 Рабочы тэлефон – (802332) 7-83-42.

Каардынуе пытанні будаўнічага комплексу, жыллёвай і камунальнай гаспадаркі, архітэктуры, энергазберажэння, ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС і надзвычайных сітуацый, аховы працы, субсідзіравання будаўніцтва жылля, кантролю за выкананнем сацыяльных стандартаў, мабілізацыйнай падрыхтоўкі і мабілізацыі, грамадзянскай і тэрытарыяльнай абароны, збору і нарыхтоўкі другасных матэрыяльных рэсурсаў. Каардынуе дзейнасць будаўнічых арганізацый, размеркаванне і выкарыстанне дзяржаўных сродкаў, інвестыцыйных фондаў і іншых крыніц фінансавання будаўніцтва, выканання даведзеных прагнозных паказчыкаў у курыруемых галінах.

Узаемадзейнічае з банкамі, якія фінансуюць будаўніцтва і камунальную гаспадарку.

Каардынуе работу аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва.

Разглядае пытанні:

камунальнага жыллёвага ўнітарнага прадпрыемства “Чачэрскае”;

Чачэрскага бюро Жлобінскага філіяла РУП “Гомельскае агенства па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры”;

Чачэрскага дарожна-эксплуатацыйнага ўпраўлення № 115 камунальнага праектна-рамонтна-будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства “Гомельаблдарбуд”;

дарожна-эксплуатацыйнага ўпраўлення № 46 РУП аўтамабільных дарог “Гомельаўтадар”;

Чачэрскага філіяла камунальнага ўнітарнага прадпрыемства па забеспячэнні палівам “Гомельаблтопліва”;

адміністрацыі зон адчужэння і адсялення МНС Рэспублікі Беларусь;

Чачэрскага раёна газазабеспячэння вытворчага ўпраўлення “Рагачоўгаз” РПУП “Гомельаблгаз”;

Чачэрскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях установы “Гомельскае абласное ўпраўленне МНС Рэспублікі Беларусь”;

Чачэрскага раёна электрычных сетак філіяла Жлобінскія электрычныя сеткі РУП электраэнергетыкі “Гомельэнерга”;

раённай інспекцыі Жлобінскага міжраённага аддзялення філіяла “Энерганагляд” РУП “ Гомельэнерга”;

Чачэрскага ўчастка Энергазбыту РУП “Гомельэнерга”.

Узначальвае камісіі:

па ўпарадкаванні і санітарным утрыманні населеных пунктаў раёна;

па бяспецы дарожнага руху;

па ліквідацыі наступстваў надзвычайных сітуацый;

па ахове працы;

па абследаванні і знічэнні аб’ектаў расліннага свету;

па абследаванні домаўладанняў грамадзян;

па праверцы цеплавога рэжыму ў домаўладаннях;

па прыёмцы зноў пабудаваных аб’ектаў;

па прыватызацыі жылых памяшканняў;

па ўліку і кантролі за размеркаваннем жыллёвага фонду;

па абследаванні домаўладанняў і зносу, у тым ліку ў сельскай мясцовасці;

на права праектавання і будаўніцтва капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў);

па падрыхтоўцы і арганізацыі правядзення аўкцыёнаў па продажы зямельных участкаў у прыватную ўласнасць для індывідуальнага жыллёвага будаўніцтва;

міжведамасную па прызнанні адпаведнасці санітарным і тэхнічным патрабаванням жылога памяшкання.

  

 

Намеснік старшыні райвыканкама – Басаргіна Юлія Сяргееўна

Рабочы тэлефон – (802332) 7-83-44.

Каардынуе пытанні ідэалагічнай работы, культуры, адукацыі, спорту і турызму, па сувязях з грамадскімі арганізацыямі, аб’яднаннямі, палітычнымі партыямі, дабрачыннымі фондамі, рэлігійнымі арганізацыямі, праваахоўных органаў, развіцця сацыяльнага комплексу раёна, сацыяльнай абароны насельніцтва, прызыву грамадзян, а таксама выканання даведзеных прагнозных паказчыкаў у галінах, якія курыруюцца.

Каардынуе работу наступных сруктурных падраздзяленняў райвыканкама:

аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі;

аддзел адукацыі, спорту і турызму.

Разглядае пытанні:

аддзела ўнутраных спраў райвыканкама;

установы аховы здароўя “Чачэрская цэнтральная раённая бальніца”;

установы “Чачэрскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі”;

упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама (у частцы сацыяльнага абслугоўвання);

установы “Чачэрскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва”;

раённага аддзялення Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь;

установы адукацыі “Чачэрскі дзяржаўны прафесійны ліцэй”;

аздараўлення і санаторна-курортнага лячэння насельніцтва;

установы “Рэдакцыя газеты “Чачэрскі веснік”;

камунальнага кінавідовішчнага ўнітарнага прадпрыемства “Чачэрсккінавідэасець”.

Каардынуе пытанні раённых грамадскіх аб’яднанняў і арганізацый.

Узначальвае камісіі:

па арганізацыі прыёму замежнай бязвыплатнай дапамогі і аздараўленні насельніцтва;

па справах непаўналетніх;

па барацьбе з п’янствам, алкагалізмам і наркаманіяй;

па харчаванні ва ўстановах адукацыі і аховы здароўя;

садзейнічання кантролю за выкананнем заканадаўства аб свабодзе веравызнанняў і рэлігійных арганізацыях;

назіральную;

па папярэджанні карупцыйных праяў у раённым выканаўчым камітэце;

па арганізацыі і каардынацыі дзейнасці назіральных камісій;

па прадастаўленні дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі;

раённую прызыўную камісію.

Узначальвае Савет:

па кантролі за рэалізацыяй дзяржаўных і раённых праграм і планаў мерапрыемстваў у галіне аховы здароўя насельніцтва і гігіены навакольнага асяроддзя;

па працы з гарадамі-пабрацімамі і беларусамі, якія пражываюць за мяжой;

па развіцці турызму ў Чачэрскім раёне;

па ўвекавечанні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў;

па дэмаграфічнай бяспецы;

грамадскіх пунктаў аховы правапарадку;

па ахове гісторыка-культурнай спадчыны,

па рэалізацыі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24.11.2006 г. № 18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у няўдалых сем’ях”;

старэйшын пры райвыканкаме.

Узначальвае штаб па кіраўніцтве добраахвотнымі дружынамі.

Кіруючы справамі райвыканкама – Гінзбург Алена Уладзіміраўна

Рабочы тэефон – (802332) 7-83-56

Забяспечвае арганізацыю падрыхтоўкі і афармлення пасяджэнняў райвыканкама, арганізацыю кантролю за выкананнем заканадаўчых і распарадчых актаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, рашэнняў і распараджэнняў аблвыканкама, даручэнняў старшыні райвыканкама.

Ажыццяўляе кантроль за выкананнем плана работы раённага выканаўчага камітэта.

Вядзе пытанні матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння дзейнасці райвыканкама і сельвыканкамаў, выканання правілаў унутранага працоўнага распарадку, работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб, укаранення заяўнага прынцыпу “адно акно”, па ўдасканаленні структуры і штатнага раскладу райвыканкама, па арганізацыйным забеспячэнні выбараў, рэферэндумаў, узнагароджанняў.

Каардынуе працу наступных структурных падраздзяленняў райвыканкама:

сектара па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб;

аддзела ЗАГС;

галоўнага бухгалтара (у межах кампетэнцыі);

галоўнага юрысконсульта;

работнікаў, якія ажыццяўляюць тэхнічнае абслугоўванне і забяспечваюць дзейнасць дзяржаўных органаў.

Разглядае пытанні:

дзяржаўнай установы “Чачэрскі раённы архіў”.

Узначальвае камісіі:

адміністрацыйную;

па пераглядзе стажу дзяржаўнай службы.