схаваць славутасціпаказаць славутасці
Славутасць 1
Славутасць 2
Славутасць 3
Галоўная / Раён

Раён

Чачэрскі раён утвораны 8 снежня 1926 года. Яго тэрыторыя складае 1,23 тыс.км². Размешчаны ва ўсходняй частцы Беларусі і паўночна-ўсходняй частцы Гомельскай вобласці. Мяжуе на поўначы з Краснапольскім раёнам Магілёўскай вобласці, на ўсходзе – з Краснагорскім раёнам Бранскай вобласці Расіі, на поўдні – з Буда-Кашалёўскім і Веткаўскім раёнамі Гомельскай вобласці, на захадзе – з Рагачоўскім і Кармянскім раёнамі Гомельскай вобласці.

У цяперашні час адміністрацыйны падзел прадстаўлена наступным чынам: горад Чачэрск ў 65 км ад г.Гомеля, 94 сельскіх населеных пункта і 7 сельскіх выканаўчых камітэтаў: Палескі, Нісімкавіцкі, Залескі, Ленінскі, Роўкавіцкі, Отарскі, Меркулавіцкі.

Большая частка тэрыторыі раёна ў межах Чачэрскай раўніны і Гомельскага Палесся. Пераважаюць вышыні 140-160 м над узроўнем мора, максімальная - 177 м (г.Лысая, каля паўднёвай ускраіны Чачэрска).

Водная сістэма раёна прадстаўлена ракой Сож з прытокамі Покаць і Чачора (на ёй вадасховішча Меркулавічы), Колпіта (прыток Беседзі). Азёры Колпіна, Старое, Святое, Вілля, Вір і інш.

Глебы сельскагаспадарчых угоддзяў дзярнова-падзолістыя, дзярнова-падзолістыя забалочаныя, тарфяна-балотныя, поймавыя (алювіяльныя) і інш.

Хваёвыя, бярозавыя і яловыя лясы займаюць 46% тэрыторыі. Асноўныя масівы размешчаны ва ўсходняй частцы раёна і на левабярэжжы Сожа. Пад балотамі знаходзіцца 3% плошчы.

Колькасць насельніцтва раёна, паводле перапісу насельніцтва – 15,7 тысячы чалавек. Колькасць сельскага насельніцтва – 7,7 тысячы чалавек, гарадскога – 8 тысяч чалавек. Сярод сельскіх населеных пунктаў пераважаюць населеныя пункты з колькасцю жыхароў да 50 чалавек.

Тэндэнцыя да скарачэння колькасці насельніцтва назіраецца з 90-х гадоў, што ў большай меры абумоўлена абвастрэннем экалагічнай сітуацыі ў сувязі з катастрофай на Чарнобыльскай АЭС.

Па дадзеных перапісу 2009 года нацыянальны склад раёна прадстаўлены наступным чынам: беларусы – 94, 2 %; рускія – 4,3%; украінцы – 0,8 %; цыганы – 0, 1%.