схаваць славутасціпаказаць славутасці
Славутасць 1
Славутасць 2
Славутасць 3
Галоўная / Службы і тэрытарыяльныя адзінкі / Чачэрскае раённае аб'яднанне арганізацый прафсаюзаў

Чачэрскае раённае аб'яднанне арганізацый прафсаюзаў

28 лістапада 2014 г. пастановай Прэзідыума Савета Федэрацыі прафсаюза Беларусі створана Чачэрскае раённае аб'яднанне арганізацый прафсаюзаў, якія ўваходзяць у Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі. Чачэрскае раённае аб'яднанне арганізацый прафсаюзаў з'яўляецца арганізацыйнай структурай Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. У аб'яднанне ўваходзяць прафсаюзныя арганізацыі, якія знаходзяцца на тэрыторыі Чачэрскага раёна, якія дзейнічаюць на прадпрыемствах, ва ўстановах, арганізацыях, і арганізацыйныя структуры прафсаюзаў. Аб'яднанне прафсаюзаў прадстаўляе ў Чачэрскім раёне Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі і інтарэсы прафсаюзных арганізацый, якія ўваходзяць у яго. На аб'яднанне прафсаюзаў ускладаецца рашэнне наступных асноўных задач:

- умацаванне салідарнасці і адзінства прафсаюзнага руху на тэрыторыі Чачэрскага раёна;

- каардынацыя дзейнасці пярвiчных прафсаюзных арганізацый, арганізацыйных структур галіновых прафсаюзаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Чачэрскага раёна;

- прадстаўніцтва і абарона інтарэсаў ФПБ, абласнога аб'яднання прафсаюзаў;

- абарона працоўных і сацыяльна-эканамічных правоў і інтарэсаў членаў прафсаюзаў;

- арганізацыя і ажыццяўленне грамадскага кантролю прафсаюзаў за захаваннем заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб працы і аб ахове працы.