схаваць славутасціпаказаць славутасці
Славутасць 1
Славутасць 2
Славутасць 3
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
У Беларусі з 1 жніўня павялічацца даплаты да пенсій
26.07.2024

У Беларусі з 1 жніўня павялічацца даплаты да пенсій

У Беларусі з 1 жніўня павялічацца даплаты да пенсій, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

На Br81,19 павялічацца ўзроставыя даплаты непрацуючым пенсіянерам, якія дасягнулі ўзросту 75 гадоў, на Br108,25 - 80 гадоў. Надбаўкі на догляд да пенсій інвалідам 1-й групы складуць Br108,25, пенсіянерам, якія дасягнулі 80-гадовага ўзросту, - Br54,13.

Што датычыцца павышэння пенсій асобным катэгорыям пенсіянераў, то для Герояў Беларусі, Герояў Савецкага Саюза, Герояў Сацыялістычнай Працы, асоб, узнагароджаных ордэнамі Айчыны і Славы трох ступеней, яно складзе Br541,25, інвалідам вайны 1-й і 2-й групы - Br433, інвалідам вайны 3-й групы - Br270,63, ваеннаслужачым, якія праходзілі службу ў складзе дзеючай арміі або прымалі ўдзел у баявых дзеяннях пры выкананні інтэрнацыянальнага абвязку, - Br270,63, асобам з ліку вольнанаёмнага складу, якія праходзілі службу або працавалі ў складзе дзеючай арміі, - Br270,63, асобам, якія прымалі ўдзел у складзе спецыяльных фарміраванняў у размініраванні тэрыторый і аб'ектаў пасля вызвалення ад нямецкай акупацыі ў 1943-1945 гадах, - Br270,63, асобам, якія працавалі ў перыяд блакады Ленінграда на прадпрыемствах, ва ўстановах і арганізацыях горада, і асобам, узнагароджаным знакам "Жыхару блакаднага Ленінграда", - Br108,25, былым вязням фашысцкіх канцлагераў (гета і іншых месцаў прымусовага ўтрымання ў перыяд вайны), калі яны не ўчынілі ў гэты перыяд злачынстваў супраць Радзімы, - Br108,25, інвалідам з дзяцінства ў выніку ранення, кантузіі або калецтва, звязаных з баявымі дзеяннямі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны (або з наступствамі ваенных дзеянняў), - Br54,13.

Павышэнне для асоб, узнагароджаных ордэнамі і медалямі за самаадданую працу і бездакорную воінскую службу ў тыле ў гады Вялікай Айчыннай вайны, складзе Br54,13, бацькам і жонкам (якія не ўзялі новы шлюб) ваеннаслужачых, асоб начальніцкага і радавога складу органаў унутраных спраў, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, органаў фінансавых расследаванняў, смерць якіх звязана з выкананнем абавязкаў ваеннай службы (службовых абавязкаў), - Br194,85, дзецям - інвалідам з дзяцінства ваеннаслужачых, асоб начальніцкага і радавога складу органаў унутраных спраў, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, органаў фінансавых расследаванняў, смерць якіх звязана з выкананнем абавязкаў ваеннай службы (службовых абавязкаў), а таксама бацькам, жонкам (якія не ўзялі новы шлюб) і дзецям-інвалідам з дзяцінства памерлых інвалідаў вайны - Br108,25, грамадзянам, неабгрунтавана рэпрэсіраваным па палітычных, сацыяльных, нацыянальных, рэлігійных і іншых матывах у перыяд рэпрэсій 1920-1980-х гадоў, у тым ліку дзецям, якія знаходзіліся разам з бацькамі ў месцах пазбаўлення волі, у ссылцы, высылцы, на спецпасяленні, і ў далейшым рэабілітаваным, - Br54,13, донарам, узнагароджаным нагрудным знакам узнагароды Міністэрства аховы здароўя Беларусі "Ганаровы донар Рэспублiкi Беларусь", знакам пашаны "Ганаровы донар Рэспублікі Беларусь", знакамі "Ганаровы донар СССР", "Ганаровы донар Таварыства Чырвонага Крыжа БССР" пасля дасягнення агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту - Br43,30, інвалідам з дзяцінства, інваліднасць якім устаноўлена пажыццёва (устанаўліваецца да пенсіі па ўзросце) - Br54,13.

БЕЛТА - Навiны Беларусi

Да спіса