скрыть достопримечательностипоказать достопримечательности
Достопримечательность 1
Достопримечательность 2
Достопримечательность 3
Главная / Новости / Новости района
30.08.2011

“А мы жыта жалі, жалі…”

30 жніўня, Чачэрск /Уласн. інф./. Народную прымаўку “Зрабіў справу – гуляй на славу” у мінулыя выхадныя ажыццявілі ў рэальнасць аграрыі КСУП “Вазнясенск”. Пасля напружаных працоўных дзён на хлебнай ніве тут адзначалі дажынкі. Вітаў усіх прысутных і дзячыў за плённую працу старшыня сельгаспрадпрыемства Анатоль Пырко.

З рук кіраўніка атрымалі Ганаровыя граматы і каштоўныя падарункі 30 чалавек, якія актыўна займаліся на зернеўборачных работах. Былі адзначаны лепшыя камбайнёры па ўмовах спаборніцтва на жніве Алег Ананенка, Аляксандр Роеў, Аляксандр Аксёненка, вадзіцелі Уладзімір Шэлест, Сяргей Патапенка, галоўны энергетык Аляксандр Кавалькоў і іншыя. Атрымалі заслужаныя ўзнагароды маладыя экіпажы камбайнаў, машыністы і загадчыкі зернетакоў, рабочыя і ўсе, хто не застаўся ў баку ад важнай дзяржаўнай сельскагаспадарчай справы. На любым свяце нельга не абысціся без добрай сардэчнай песні.  Шчодра дарылі настрой перадавікам nвытворчасці і ўсім прысутным артысты народнага калектыва “Палесачка”. А пасля асноўных урачыстасцяў быў арганізаваны “салодкі стол”. Свята, падараване хлебаробам у гэты дзень, было напоўнена цудоўнай музыкай і прыемнымі сюрпрызамі.

Хлеб сабраны, але раслабляцца яшчэ рана. Наперадзе новы цыкл адказных і працаёмкіх работ – сяўба азімых і догляд за пасевамі. Зямля патрабуе пастаяннай увагі і занепакоенасці. Толькі тады яна аддзячыць спаўна.

 

 

Смотреть все