скрыть достопримечательностипоказать достопримечательности
Достопримечательность 1
Достопримечательность 2
Достопримечательность 3
Главная / Новости / Новости района
24.02.2008

Адметны поступ перадавіка

24 лютага, Чачэрск /Уласн. інф./ Вельмі прыкметнымі былі пачуцці  людзей, грудзі якіх у мінулую суботу ўпрыгожвала шоўкавая стужка са словамі  «Лепшы па прафесіі». На раённым сходзе  па падвядзенню вынікаў работы народнагаспадарчага комплексу Чачэршчыны за 2007 год  ганарыліся перадавікамі працоўных калектываў кіраўнікі і калегі. У найбольшай колькасці намінацый былі адзначаны поспехі работнікаў прыватнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Отар». Зтаго часу, як гаспадарку ўзначаліла энергічная і дзейная  Таццяна Аляксееўна Струк, яшчэ ніводнае такое мерапрыемства не абыходзілася без узнагарод працаўнікоў яе калектыву. Да многіх іншых далучыліся прызнанне заслужанай працы і медаль механізатару Міхаілу Міхайлаву, якую дбайнаму хлебаробу ўручыў намеснік  начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі Гомельскага аблвыканкама М.М. Вабішчэвіч. Той святочны дзень для працаўнікоў камунальнага nсельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Батвінава» быў акрэслены яшчэ адной яркай падзеяй — 40-годдзем утварэння гаспадаркі. Уражальныя вынікі працы  калектыву вінаробчага завода.

Вітаў  удзельнікаў выніковага мерапрыемства і выказаў словы падзякі за працу дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу  Рэспублікі Беларусь Уладзімір Іванавіч Кужанаў.

Вызначаныя задачы на бягучы год. Старшыня  раённага выканаўчага камітэта Васіль Міхайлавіч Максіменка выказаў упэўненасць у тым, што адказнасць і  стараннасць чачэрскіх руплівых працаўнікоў дапамогуць дасягнуць запланаванага.

 

Смотреть все