скрыть достопримечательностипоказать достопримечательности
Достопримечательность 1
Достопримечательность 2
Достопримечательность 3
Главная / Новости / Новости района
28.03.2013

Чарнобыльскі шлях - дарога жыцця

27 сакавіка, Чачэрск /Уласн. інф./. 27 сакавіка ў кінаканцэртнай  зале “Кастрычнік” адбылася сустрэча з маладымі талентамі нашай краіны пад дывізам “Ва імя міра на Зямлі”. Кожную вясну нашу  Чачэршчыну   наведваюць удзельнікі Международнай акцыі сацыяльна-творчай праграмы “Чарнобыльскі шлях-дарога жыцця”, аўтарам якой з’яўляецца Копелева Кацярына Іванаўна. З прывітальным словам да ўдзельнікаў мерапрыемства выступіў намеснік старшыні райвыканкама П.В. Несцяровіч.

Удзел прымалі: Ансамбль народнай музыкі “Свята” Беларускай дзяржаўнай філармоніі, група “Бай-сіці”, спявак-самародак Генадзь Санько. Сталічныя артысты падаравалі чачэрскаму гледачу хвіліны nрадасці ад зносін з высокім мастацтвам, выдатным выкананнем новай канцэртнай праграмы, прымеркаванай да паездкі па чарнобыльскіх раёнах.
Па традыцыі, на сцэне таксама выступілі маладыя таленты нашага раёна.

 

Смотреть все