скрыть достопримечательностипоказать достопримечательности
Достопримечательность 1
Достопримечательность 2
Достопримечательность 3
Главная / Новости / Новости района
21.07.2015

Флэшмоб: выбірай здароўе

На масавую акцыю за здаровы лад жыцця выйшлі выхаванцы раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі.

Напярэдадні падлеткі разам з кіраўнікамі аб’яднанняў па інтарэсах падрыхтавалі сімвалічныя значкі, якія адлюстроўваюць адмоўныя адносіны да алкагалізму, наркаманіі, курэння. Менавіта іх атрымалі прахожыя. На пэўны час спыніўся нават аўтамабільны рух па вуліцы Ульянава. Супрацоўнікі ДАІ ачапілі навакольную тэрыторыю і праезджая частка стала пляцоўкай для танцавальных нумароў. Адразу відаць, што гурткоўцы зрабілі свой выбар на карысць здароўя, бадзёрасці і сяброўства. Вольны час рабяты прысвячаюць мастацтву, чаго жадаюць усім чачаранам. Калі ў сэрцы жыве прыгажосць, рукі не цягнуцца да цыгарэты або бутэлькі піва. Дарэчы, амаль усе, хто сустракаўся моберам, падтрымлівалі неабходнасць весці здаровы лад жыцця і дзякавалі за прыемныя хвіліны.

Смотреть все