скрыть достопримечательностипоказать достопримечательности
Достопримечательность 1
Достопримечательность 2
Достопримечательность 3
Главная / Новости / Новости района
18.01.2013

Гістарычна-музычная замалеўка

16 студзеня ў кінаканцэртнай зале “Кастрычнік” адбыўся святочны канцэрт “Гістарычна-музычная замалеўка”, прысвечаны 75-годдзю ўтварэння Гомельскай вобласці. З прывітальным словам да ўдзельнікаў канцэрту звярнуўся старшыня Чачэрскага выканаўчага камітэта Іван Іванавіч Ком. Удзел прымалі калектывы мастацкай самадезейнасці Чачэрскага раена, інструментальны ансамбль настаўнікаў дзяржаўнай установы адукацыі “Дзіцячая школа мастацтв г.Чачэрска” “Кансананс”. У фае кінаканцэртнай залы “Кастрычнік” дзейнічала выстава кніг, дакументаў і фотаздымкаў гістарычнай і сучаснай Гомельскай вобласці.

За значны ўклад у развіццё раёна Юбілейнымі Ганаровымі граматамі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта і Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў узнагароджаны: Кананкоў І.П. - начальнік раённай інспекцыі, галоўны дзяржаўны інжынер-інспектар Дзяржтэхнагляду; Табанькоў А.А. - намеснік галоўнага ўрача па медыцынскай частцы nўстановы аховы здароўя "Чачэрская цэнтральная раенная бальніца"; Асадчая Т.В. - кіраўнік вакальна-эстраднай студыі "Дзеці сонца"  дзяржаўнай установы адукацыі "Чачэрскі раенны цэнтр дзіцячай творчасці дзяцей і моладзі"

Смотреть все