скрыть достопримечательностипоказать достопримечательности
Достопримечательность 1
Достопримечательность 2
Достопримечательность 3
Главная / Новости / Новости района
23.03.2009

Яны нясуць адказнасць за камфорт

23 сакавiка, Чачэрск /Уласн. iнф./. Нядаўна у кінаканцэртным цэнтры “Акцябр” адбыўся ўрачысты сход, прысвечаны Дню працаўнікоў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Тое, якімі магчымасцямі валодае КЖУП “Чачэрскае”, яскрава адлюстроўвалі выставы спецтэхнікі і абсталявання. Жаданне камунальнікаў захаваць цікавыя моманты з гісторыі свайго прадпрыемства стала падставай для стварэння відэафільма, які распавядаў аб дзейнасці КЖУП “Чачэрскае”, арганізацыі ідэалагічнай работы, развіцці фізкультуры і спорту, аб лепшых людзях, ветэранах працы. У ходзе мерапрыемства тыя, хто шмат год свайго жыцця аддаў камунальнай сферы, а зараз знаходзіцца на заслужаным адпачынку і лепшыя працаўнікі КЖУП “Чачэрскае” атрымалі Ганаровыя граматы і падарункі. Смотреть все